Аб удзеле Пасла У.Баравікова ў адкрыцці 2-й сесіі Парламента В'етнама 16-га склікання
17.10.2026 г.17 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці 2-й сесіі Нацыянальнага сходу В'етнама 16-га склікання.
У зале пасяджэнняў Парламента прысутнічалі Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі, Прэзідэнт То Лам, Прэм'ер-міністр Ле Мінь Хынг, Старшыня Нацыянальнага сходу Чан Тхань Ман, былыя і дзеючыя высокапастаўленыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, дэпутаты, члены ўрада, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпкорпусу.
На парадку дня сесіі сацыяльна-эканамічныя, фінансавыя, бюджэтныя, наглядныя і іншыя меры па стымуляванні эканамічнага росту для хуткага і ўстойлівага развіцця краіны. Прадугледжваецца прыняцце 43 законапраектаў і рашэнняў па 10 групах пытанняў.
З дакладам аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў бягучым годзе і перспектывах на 2028 год выступіў Прэм'ер-міністр Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Ле Мінь Хынг.