Аб удзеле Пасла Баравікова ў цырымоніі сустрэчы першага прамога авіярэйса ў Бангкок
25.10.2026 г.25 кастрычніка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Каралеўстве Таiланд (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Баравікоў прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі сустрэчы рэгулярнага авіярэйса па маршруце Мінск — Бангкок — Мінск, які выконвае беларуская авіякампанія «Белавія».
У цырымоніі сустрэчы авіярэйса таксама прынялі Генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Чаргінец І.М., выконваючы абавязкі генеральнага мэнэджэра міжнароднага аэрапорта «Суварнабхумі» Пірапорн Сукпрадзіт, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Бангкоку Каранун Суканрытыкорн, прадстаўнікі кіраўніцтва Турыстычных кампаній краіны.
Борт «Белавія» традыцыйна прайшоў праз водную арку ў Міжнародным аэрапорце «Суварнабхумі».
Мерапрыемства шырока асвятлялася ў нацыянальных і рэгіянальных СМІ Таіланда.